«Можа нехта стане мне родным». Жанчына, якую пазбавілі дзеяздольнасьці, шукае апекуна

Your browser doesn’t support HTML5

«Можа нехта стане мне родным». Жанчына, якую пазбавілі дзеяздольнасьці, шукае апекуна

Каб застацца жыць у сваёй кватэры, 64-гадовай Валянціне Карват трэба трэба знайсьці апекуна. У канцы 2017 году жанчыну пазбавілі дзеяздольнасьці, таму што яна пісала шмат скаргаў на дактароў.

Жанчына ад нараджэньня пакутуе на эпілепсію. Ужо трыццаць гадоў яна жыве адна: сама гатуе, ходзіць у краму, дапамагае нямоглай суседцы.

Кажа, што прыступы хваробы бываюць раз на год, і яна заўсёды адчувае гэта загадзя.

Пасьля таго як жанчына напісала некалькі скаргаў на дактароў паліклінікі № 17, яе прыцягнулі да суду і пазбавілі дзеяздольнасьці. Цяпер Валянціне пагражае перасяленьне ў інтэрнат, а яе кватэру можа забраць дзяржава.

Разам з юрыстамі Офісу па правах людзей з інваліднасьцю яна спрабуе знайсьці апекуна - тады Валянціна зможа застацца жыць у сваёй кватэры. Адзін з суседзяў Валянціны, 60-гадовы Міхаіл Малышаў гатовы ўзяць на сябе такую ролю.

Аднак дырэктар Офісу па правах людзей з інваліднасьцю Сяргей Драздоўскі лічыць: даказаць органам апекі, што патэнцыйны апякун адпавядае ўсім неабходным патрабаваньня, вельмі цяжка.

24 лютага Свабода ўжо рабіла відэа-сюжэт пра Валянціну Карват, калі суд адхіліў яе скаргу аб прызнаньні недзеяздольнай.

Your browser doesn’t support HTML5

Жанчыну пазбавілі дзеяздольнасьці, бо пісала скаргі на дактароў