Прэм’ер-міністар Славаччыны Робэрт Фіца сышоў у адстаўку. Прэзыдэнт краіны Андрэй Кіска даручыў сфармаваць ўрад новаму прэм’еру — Пэтэру Пэлегрыні.
Пра сваю гатоўнасьць сысьці ў адстаўку Фіца абвясьціў напярэдадні. Заява прагучала на фоне палітычнага крызісу ў краіне пасьля забойства журналіста Яна Куцьяка, якое адбылося 25 лютага.
Заява аб адстаўцы прэм’ер-міністра ў Славаччыне прагучала на фоне палітычнага крызісу ў краіне пасьля журналіста Яна Куцьяка. Куцьяк працаваў у рэдакцыі сайта Aktuality.sk. У супрацоўніцтве зь міжнародным Цэнтрам па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці Куцьяк расьсьледаваў магчымыя сувязі славацкіх палітыкаў з італьянскай мафіяй. У паліцыі адзначылі, што забойства можа быць зьвязана з журналісцкай дзейнасьцю Куцьяка.
Пасьля забойства журналіста ў Славаччыне прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі ўраду і правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў. Некалькі чальцоў кабінэту міністраў Славаччыны падалі ў адстаўку. Прэзыдэнт Славаччыны Андрэй Кіска запатрабаваў зьменаў у складзе ўраду ці датэрміновых выбараў у сувязі з пагрозай палітычнага крызісу на фоне забойства журналіста.