Ляўрэат прэміі Гедройця запісаў паэтычнае відэа да 100-годзьдзя БНР

Макс Шчур

Напярэдадні стагодзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі беларусы Чэхіі пачалі цыкл відэа зь вершамі, прысьвечанымі БНР і незалежнасьці.

Адным зь першых яны апублікавалі відэа Макса Шчура, ляўрэата літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2016 год. Ён прачытаў урывак з паэмы Масея Сяднёва «Забраны Мінск».

А распачаў гэты цыкль Алесь Плотка, які напісаў свой верш «Сотка» некалькі тыдняў таму, калі прыяжджаў у Прагу.

Ініцыятаркі «паэтычнага флэшмобу» прапаноўваюць далучацца да яго беларусам ва ўсім сьвеце. Свае відэа можна дасылаць ім на скрыню belarusy@gmail.com.