Ад 15 сакавіка ў Беларусі зноў падаражэе паліва, паведамілі Радыё Свабода ў «Белнафтахіме». Папярэдняе падаражэньне адбылося 10 сакавіка.
Кошт бэнзіну і дызэльнага паліва павялічыцца на адну капейку. Цэны пасьля падаражэньня:
- АІ-92 — 1 рубель 23 капейкі за літар,
- АІ-95 — 1 рубель 31 капейка,
- АІ-98 — 1 рубель 52 капейкі,
- дызэльнае паліва — 1 рубель 34 капейкі.
Апошні раз паліва ў Беларусі даражэла 10 сакавіка — на адну капейку. Ад пачатку году цэны на паліва паднімаюцца ўжо трэці раз, агулам ад 4 да 14 капеек на розныя віды паліва. За 2017 год цана паліва вырастала сем разоў — на 8 капеек.
У канцэрне «Белнафтахім» 10 сакавіка паведамілі пра новы падыход да цэнаў на нафтапрадукты і паступовае ўраўнаваньне з расейскім рынкам. У далейшым цэны будуць карэктавацца ў залежнасьці ад зьменаў сусьветных коштаў на нафту, курса нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя камбінаты.