Габэлен да 100-годзьдзя БНР
Your browser doesn’t support HTML5
Сьвятлана Баранкоўская, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюзу мастакоў, рыхтуе адмысловую працу на выставу да 100-годзьдзя БНР. Новы твор пакуль яшчэ ня мае назвы, але ў ім выдатна чытаецца алюзія да нацыянальнай сымболікі: чырвоныя ягады шыпшыны на фоне сьнежнага покрыва.