Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выступіла ў парлямэнце Канады з нагоды 100-х угодкаў БНР

Івонка Сурвіла

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выступіла ў парлямэнце Канады з нагоды 100-х угодкаў БНР.

Атаўскі аддзел Згуртаваньня беларусаў Канады і Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе зарганізавалі 11 сакавіка ўрачыстае сьвяткаваньне ўгодкаў БНР. Памяшканьне для сьвята надаў парлямэнт Канады. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла вітала прысутных па-беларуску, па-ангельску і па-француску.

Прадстаўнік мэрыі зачытаў віншаваньне ад мэра Атавы, выступалі дэпутаты парлямэнту, архіяпіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Сьвятаслаў.

Пасьля сьвяточнай імпрэзы адбыўся канцэрт, а потым сяброўскі пачастунак (фота Алены Лявончанкі).

Дэпутат парлямэнту Чандра Арыя вітае беларусаў Канады

Архіяпіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Сьвятаслаў

Старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады Алена Лявончанка з дачкой перад будынкам парлямэнту ў Атаве

Падрыхтоўка да фуршэту