Ужо некалькі тыдняў дзясяткі жыхары абласнога цэнтру кожную нядзелю выходзяць на галоўную плошчу гораду, пратэстуючы такім чынам супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу побач зь Берасьцем.
Яны перакананыя, што шкодная вытворчасьць можа дрэнна паўплываць на здароўе берасьцейцаў. Ня маючы афіцыйнага дазволу на пратэст, людзі зьбіраюцца разам нібыта карміць птушак.