Картатэка Сталіна: рабочы расстраляны як агент выведкі

Your browser doesn’t support HTML5

10 сакавіка 1938 году расстраляны Іван Навіцкі, рабочы зь вёскі Блевачы Бярэзінскага раёну. Арыштаваны 9 сьнежня 1937 году. Асуджаны як агент польскай выведкі. Расстраляны ў Магілёўскай турме. Больш лёсаў рэпрэсаваных беларусаў — у абноўленай «Картатэцы Сталіна» на сайце​ stalin-list.org.