З 10 сакавіка літар бэнзіну падаражэе на 1 капейку, дызпаліва — на 2.
Такую інфармацыю паведамляе партал TUT.BY.
Папярэдняе падаражаньне адбылося месяц таму — 7 лютага. Тады бэнзін падаражэў на 1,6%.
Пасьля падаражаньня АІ-92 будзе каштаваць 1 рубель 22 капейкі, АІ-95 — 1 рубель 30 капеек, АІ-98 — 1 рубель 51 капейку, дызэльнае паліва — 1 рубель 33 капейкі.
Цана на паліва публікуецца на сайце канцэрна «Белнафтахім».