8 сакавіка Эўрапейская Рада прызначыла Катрын дэ Боль дырэктарам паліцэйскага агенцтва Эўразьвязу, якое мае нефармальную назву Эўрапол. Раней Дэ Боль ўзначальвала паліцыю Бэльгіі.
У Эўраполе працуе больш за 1000 чалавек — агенцтва каардынуе дзейнасьць нацыянальных службаў паліцыі. Сярод асноўных напрамкаў працы Эўраполу — барацьба з тэрарызмам, нелегальным гандлем зброяй, гандлем людзьмі, наркагандлем, дзіцячай парнаграфіяй, кібэрзлачыннасьцю і адмываньнем грошай. Штаб-кватэра агенцтва месьціцца ў Гаазе.