Менскі гарвыканкам даў дазвол Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ на правядзеньне 24 сакавіка сьвяточнага мерапрыемства, прысьвечанага стагадоваму юбілею ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, гаворыцца на сайце «Беларуская салідарнасьць».
У гэты дзень у Кіеўскім сквэры Менску з 12.00 да 16.00 адбудуцца мітынг і канцэрт, прысьвечаныя стагодзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
«Гэтую акцыю можна разглядаць таксама як пачатак сьвяткаваньня і пралёг да ўрачыстага мітынгу і канцэрту, які адбудзецца 25 сакавіка каля Вялікага тэатру опэры і балету ў Менску», — гаворыцца на сайце прыхільнікаў КХП-БНФ.
Партыя Зянона Пазьняка запрашае ахвочых далучацца да гэтага сьвяточнага мерапрыемства.