Расейская Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе інфармуе, што часовыя абмежаваньні на беларускай малочнай прадукцыі ў Расею зноў пераносяцца — гэтам разам на 15 сакавіка.
Першапачаткова санкцыі мусілі набыць сілу 26 лютага, а пасьля былі перанесеныя 6 сакавіка. Ведамства мае прэтэнзіі да якасьці беларускай малочкі — у прыватнасьці, малака і вяршкоў, канцэнтраванага, кансэрваванага і згушчанага малака, сыроваткі, малочнага бялку.
Партыі названых тавараў, якія паступілі на часовыя кантрольныя вэтэрынарныя пункты на расейска-беларускім участку мяжы, пасьля 15 сакавіка будуць вернутыя ў Беларусь.