За крок ад гандлёвай вайны. Трамп хоча ўвесьці тарыфы на імпарт сталі і алюмінію

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў аб намеры ўвесьці тарыфы на імпарт сталі (25%) і алюмінію (19%). На думку адміністрацыі, гэты крок будзе спрыяць абароне амэрыканскай прамысловасьці.

Разам з тым, на думку крытыкаў, ён не прывядзе да павелічэньня колькасьці працоўных месцаў і, акрамя таго, можа выклікаць гандлёвую вайну з Кітаем.

Выступаючы пасьля нарады з удзелам прадстаўнікоў мэталюргічнай прамысловасьці, якая адбылася ў чацьвер у Белым доме, прэзыдэнт Трамп сказаў, што пра новыя тарыфы будзе афіцыйна абвешчана на наступным тыдні.

Ён падкрэсьліў пры гэтым, што дадзены крок прадпрымаецца з мэтай вяртаньня амэрыканскай мэталюргіі таму ў ЗША.