Facebook папрасіў прабачэньня за блякаваньне здымкаў статуэткі «Вэнэры»

Сацыяльная сетка Facebook прынесла прабачэньні за тое, што заблякавала фатаграфіі статуэткі эпохі каменнага стагодзьдзя, угледзеўшы ў ёй парнаграфію.

Здымкі «Вэнэры Вілендорфскай» у сьнежні мінулага году выклала італьянская мастачка Лаура Гіанда.

На фотаздымках была невялікая статуэтка, якая ўяўляе сабой жаночую постаць з пышнымі формамі. На думку навукоўцаў, скульптура адлюстроўвае старажытную багіню ўрадлівасьці.

Статуэтка «Вэнэра Вілендорфская» лічыцца адным з самых каштоўных экспанатаў Музэю прыродазнаўства Вены.