На Паўночным полюсе, дзе люты заўсёды быў адным з самых халодных пэрыядаў, а да зьяўленьня Сонца над гарызонтам застаецца больш за 20 дзён, адбылася надзвычайная кліматычная падзея.
Аналіз дадзеных, атрыманых мэтэаролягамі, паказвае, што ў гэтую «самую глухую зімовую пару», тэмпэратура паветра на полюсе паднялася вышэй за нуль. Гэта зьвязана з пранікненьнем у мінулыя дні да Паўночнага полюсу гіганцкіх мас цёплага паветра, якія распаўсюдзіліся над Грэнляндзкім морам.
Тэмпэратура паветра на Паўночным полюсе паднялася да двух градусаў Цэльсія. Такія паказчыкі зарэгістравала амэрыканская Глябальная служба назіраньня за надвор’ем, якая мадэлюе разьвіцьцё кліматычных працэсаў. Непасрэдна на Паўночным полюсе няма вымяральнай апаратуры, таму спэцыялісты абапіраюцца на кампутэрнае мадэляваньне. Гэтай зімой сярэднегадавая норма тэмпэратура на полюсе перавышана на 30 градусаў Цэльсія.