«Маленькая страна»: Саўка ды Грышка пра беларускі экспарт

Your browser doesn’t support HTML5

Саўка ды Грышка пра беларускі экспарт

Героі Лявона Вольская мараць пра чароўную краіну, якая будзе без праблем купляць беларускія тавары.

Грышка:
Зноўку Расея завярнула
Нашае малако.

Саўка:
З экспартам яблак тожэ, Грыша,
Очэнь всё нелягко.
Вродзе бы ўсё было стабільна
І паламалась вдруг.

Грышка:
Дзе б, Саўка, нам знайсьці краіну,
Каб прадаваць прадукт?

Саўка:
Маленькая страна,
Маленькая страна.

Разам:
Хто нам расскажа,
Хто пакажа,
Дзе яна, дзе яна?

Грышка:
Там на «ура» ідуць БелАЗы,
МАЗы і трактары,
І абаронныя заказы,
І тэлевізары.

Саўка:
Там пакупаюць нашу водку -
П’ёцца ана лягко!
Не гавара ўжэ пра сялёдку,
Шыны і малако.

Маленькая страна,
Маленькая страна.

Разам:
Каб пакупала ў Беларусі
Ўсё яна, ўсё яна.

Саўка:
Спросу на нашыя тавары
Каб не было канца.

Грышка:
На беларускую эстраду
І кнігі Чаргінца,
Аўтамабілі маркі «Geely»,
«Чырвоны харчавік»...

Саўка:
А мы б сабе Rolls Royce купілі,
Езьдзілі б на пікнік.

Маленькая страна,
Маленькая страна.

Разам:
Каб пакупала ў Беларусі
Ўсё яна, ўсё яна.

Саўка:
Маленькая страна,
Маленькая страна.

Разам:
Хто нам расскажа,
Хто пакажа,
Дзе яна, дзе яна?