Лідэра арганізацыі «Открытая Россия» аштрафавалі

Аляксандар Салаўёў

Старшыню расейскага грамадзкага руху «Открытая Россия» Аляксандра Салаўёва аштрафавалі на 10 тысяч рублёў за ўдзел у працы замежнай арганізацыі, чыя дзейнасьць прызнаная на тэрыторыі Расеі непажаданай. Салаўёў паведаміў пра гэта пасьля судовага паседжаньня, якое прайшло ў панядзелак, 26 лютага, у Падмаскоўі

Салаўёў назваў абвінавачваньні ў свой адрас абсурднымі, бо не зьяўляецца ўдзельнікам міжнароднай арганізацыі, прызнанай на тэрыторыі Расеі «непажаданай». Салаўёў падкрэсьліў, што «Открытая Россия» — расейская грамадзкая арганізацыя без замежнага фінансаваньня або ўдзелу.

Салаўёў быў абраны старшынём арганізацыі «Открытая Россия» у красавіку 2017 году, калі аб сыходзе з гэтай пасады абвясьціў заснавальнік руху Міхаіл Хадаркоўскі. Да таго Салаўёў працаваў каардынатарам праекту «Открытое право», чаму папярэднічала праца памочнікам дэпутата Дзярждумы шостага скліканьня Дзмітрыя Гудкова.