Апазыцыя пойдзе на перамовы з уладамі наконт Дня Волі

Шэсьце на Дзень Волі ў Менску, 2016 год

Аргкамітэт сьвяткаваньня 100-годзьдзя Беларускай народнай рэспублікі ўтварыў групу з васьмі чалавек для перамоваў у Менгарвыканкаме аб правядзеньні сьвяточнага мітынгу і канцэрту каля Опэрнага тэатру на 25 сакавіка.

26 лютага Менгарвыканкам неафіцыйна прапанаваў арганізатарам сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР зьмяніць яго фармат, адклікаць ранейшую заяўку і замест шэсьця праз цэнтар гораду правесьці мітынг і сьвяточны канцэрт у Купалаўскім парку або каля Опэрнага тэатру.

Прапанова выклікала хвалю дыскусіяў і абмеркаваньняў падчас паседжаньня аргкамітэту сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР увечары 27 лютага. Частка ягоных яальцоў выступала за абавязковае традыцыйнае шэсьце на Дзень Волі, а частка за тое, каб не настойваць на шэсьці, калі будзе магчымасьць правесьці сьвяточны мітынг і канцэрт каля Опэрнага тэатру.

Пяць уражаньняў ад стрыму наконт Дня Волі і адно пытаньне

Блогер Эдуард Пальчыс адзначыў, што калі ўлады парушаць прапанову аб правядзеньні канцэрту, апазыцыя будзе мець права на пратэстную акцыю. Цяпер, на думку Пальчыса, улады спрабуюць пазьбегнуць шэсьця.

«Пляцоўка каля Опэрнага тэатру зьмяшчае 50-60 тысяч чалавек. Зь іншага боку ёсьць верагоднасьць шэсьця з тысячай чалавек», — заявіў Пальчыс.

Улады Менску будуць рыхтаваць адкрыцьцё памятнага знаку братам Луцкевічам у раёне парку Янкі Купалы, калі апазыцыя пагодзіцца на сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР на пляцоўцы каля Опэрнага тэатру або ў парку Янкі Купалы. Пра гэта заявіў на паседжаньні Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Дырэктар крамы symbal.by Павел Белавус заявіў, што адкрыцьцё памятнай шыльды можа стаць пачаткам сьвяткаваньня Дня Волі.

Шыльда ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці БНР

Паводле Рыгора Кастусёва, кіраўнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы, культуры і справах моладзі Менгарвыканкаму Павел Скалабан у прыватнай размове прапанаваў абмеркаваць усталяваньне памятнай шыльды пад адрасам Валадарскага, 9. Менавіта на трэцім паверсе гэтага будынку 25 сакавіка 1918 году прынялі Трэцюю Ўстаўную Грамату БНР. Штаб аргкамітэту перадаў дадзеныя і здымкі шыльды на разгляд у Менгарвыканам.

Дылема сьвяткаваньня стагодзьдзя БНР

Статкевіч: Нават месца ў сельсавеце не далі прыхільнікам «мірных пераменаў». Адзіны рычаг — вуліца