Шэсьце па праспэкце або сьвяточны канцэрт каля Опэрнага тэатру?
26 студзеня Менгарвыканкам прапанаваў арганізатарам сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР зьмяніць яго фармат і замест шэсьця праз цэнтар гораду ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Свабоды правесьці мітынг і сьвяточны канцэрт у Купалаўскім парку або каля Опэрнага тэатру. Прапанова выклікала хвалю дыскусій і абмеркаваньняў. Прадстаўнікі аргкамітэту сустракаюцца, каб абмеркаваць прапанову ўладаў.