Беларуская хрысьціянскай дэмакратыя раскрытыкавала акцыю кампаніі «Легалайз». У заяве аргкамітэту партыі гаворыцца, што акцыя «дыскрэдытуе дэмакратычную апазыцыю і абражае хрысьціян».
«Падчас „калядаваньня“ сябры „Дзеі“ хадзілі па горадзе Менску і сьпявалі беларускія калядныя песьні, дзе Імя Хрыста было замененае на слова „ганджубас“ (што значыць „нарката“)», — пішуць сябры БХД.
Суд аштрафаваў удзельнікаў «канаплянага калядаваньня» у Менску
У звароце гаворыцца, што арганізацыя «Дзея» на адных пікетах выкарыстоўвае лягатып 100 гадоў БНР і бел-чырвона-белыя сьцягі, на іншых — «патрабаваньне легалізацыі наркотыкаў, ганьбаваньне беларускіх нацыянальных хрысьціянскіх гімнаў».
«Недарэчная і правакацыйная кампанія „Легалайзу“ дыскрэдытуе і ставіць пад удар кампаніі, якія праводзяцца дэмакратычнымі сіламі краіны, у тым ліку сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР», — лічаць сябры БХД.