Беларусь заняла 15-е месца, абышоўшы Кітай, Вялікабрытанію, Бэльгію, Фінляндыю — зімовая Алімпіяда-2018 завяршылася. ФОТА

Цырыморнія закрыцьця гульняў.

У Паўднёвай Карэі завяршылася зімовыя Алімпійскія гульні. На цырымоніі закрыцьця ў Пхёнчхане пагасілі алімпійскі агонь.

Момант пагашэньня алімпійскага агню.

Зборная Нарвэгіі стала пераможцам неафіцыйнага агульнакаманднага заліку. Нарвэскія спартоўцы заваявалі 39 мэдалёў (14 залатых, 14 срэбраных і 11 бронзавых).

Беларуская зборная з двума залатымі і срэбраным мэдалямі заняла 15-е месца. Яшчэ 23 лютага Беларусь была 13-й, аднак на наступны дзень прапусьціла наперад Чэхію, якая ўзяла золата ў сноўбордзе, а ў заключны дзень спаборніцтваў — каманду «алімпійскіх атлетаў Расіі», якія ў дадатковы час перамаглі ў фінале хакейнага турніру Нямеччыну (4:3).

Для Беларусі гэта былі сёмыя зімовыя Алімпійскія гульні. Агулам здабыта 18 мэдалёў: 8 залатых, 5 срэбраных і 5 бронзавых.

Спартоўцам з Расеі не дазволілі пранесьці свой сьцяг — яны зноў прайшлі пад нэўтральным сьцягам. Напяроэдадні каманда прасіла Міжнародны Алімпійскі камітэт дазволіць нацыянальны сьцяг на закрыцьці Алімпіяды. Падчас Алімпіяды ў Паўднёвай Карэі забароненыя рэчывы знайшлі ў пробах кёрлінгіста Аляксандра Крушальніцкага і бабслэісткі Надзеі Сяргеевай.

Агульны мэдалёвы залік (разыграна 102 камплекты ўзнагарод) выглядае так:

1. Нарвэгія (14 залатых, 14 сярэбраных, 11 бронзавых)
2. Нямеччына (14, 10, 7)
3. Канада (11, 8, 10)
4. ЗША (9, 8, 6)
5. Нідэрлянды (8, 6, 6)
6. Швэцыя (7, 6, 1)
7. Паўднёвая Карэя (5, 8, 4)
8. Швайцарыя (5, 6, 4)
9. Францыя (5, 4, 6)
10. Аўстрыя (5, 3, 6)
11. Японія (4, 5, 4)
12. Італія (3, 2, 5)
13. ААР ( «алімпійскія атлеты Расіі») (2, 6, 9)
14. Чэхія (2, 2, 3)
15. Беларусь (2, 1, 0)
16. Кітай (1, 6, 2)
17. Славаччына (1, 2, 0)
18. Фінляндыя (1, 1, 4)
19. Вялікабрытанія (1, 0, 4)
20. Польшча (1, 0, 1)
21. Вугоршчына, Украіна (па 1, 0, 0)
23. Аўстралія (0, 2, 1)
24. Славенія (0, 1, 1)
25. Бэльгія (0, 1, 0)
26. Гішпанія, Новая Зэляндыя (па 0, 0, 2)
28. Казахстан, Латвія, Ліхтэнштэйн (па 0, 0, 1).

Дачка і дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Іванка Трамп (у цэнтры) на цырымоні закрыцьця гульняў.