Валянціна Матусевіч памерла 23 лютага ў Менску ад цяжкай хваробы.
Да 2006 году яна ўзначальвала жаночую партыю «Надзея». У 2007 годзе з падачы Мінʼюсту партыю ліквідаваў Вярхоўны суд.
Пасьля гэтага Валянціна Матусевіч шмат гадоў займалася грамадзкай дзейнасьцю як намесьнік старшыні аргкамітэту па стварэньні партыі «Надзея», змагалася за аднаўленьне рэгістрацыі партыі.
Разьвітаньне з Валянцінай Матусевіч адбылося сёньня, 25 лютага, цела нябожчыцы было крэміраванае. У разьвітаньні браў удзел сын Валянціны Матусевіч, які цяпер жыве ў Польшчы.