Польскія нацыяналісты і іх праціўнікі ў Гайнаўцы
За грамадзкім парадкам сачыла паліцыя. Існавала небясьпека, што могуць адбыцца сутыкненьні паміж нацыяналістамі ды іхнымі праціўнікамі, актывістамі руху «Грамадзяне Рэспублікі Польшчы».
Большасьць удзельнікаў абедзьвюх акцыяў складалі прыежджыя.
Арганізатарамі шэсьця нацыяналістаў былі ONR (Нацыянальна-радыкальны лягер) і «Ўсяпольская моладзь».
Удзельнікі шэсьця крычалі лёзунгі «Вялікая хрысьціянская Польшча», «Буры, Буры, наш герой», «Нацыянальная Гайнаўка», «Раз сярпом, раз молатам чырвоную галоту».
Як зазначаюць назіральнікі, аховы акцыі было ня менш, чым удзельнікаў.
Жанчына з тэлефонам падпявае сьпеву ўдзельнікаў акцыі: «А на дрэвах замест лісьця вісець будуць камуністы»
Вайсковыя рэканструктары. «Глядзі, Буры пайшоў», — камэнтавалі іх шэсьце мясцовыя жыхары.
«Кельцкі крыж» на адным са сьцягоў.
Праціўнікі шэсьця з руху «Грамадзяне Рэспублікі Польшчы».
Ад шэсьця нацыяналістаў іх аддзяляла паліцыя. Праціўнікі шэсьця крычалі «Буры — ня наш герой», «Нацыяналізм лечыцца».
Сутыкненьняў паміж удзельнікамі акцыяў не адбылося. Аднак паліцыя затрымала некалькі ўдзельнікаў контраманіфэстацыі.
«Ідуць, ідуць, нацыяналісты», — скандавалі ўдзельнікі шэсьця.
Акцыя нацыяналістаў скончылася ў Гайнаўскім доме культуры паказам фільму пра Рамуальда Райса.
Мэмарыял ахвяраў вайны ў Гайнаўцы. А 12.00 гадзіне там адбылася жалобная акцыя ў памяць пра ахвяраў Рамуальда Райса. У ёй узяў удзел лідэр польскай левай партыі Razem Адрыян Зандбэрг.