Як лічылі галасы на ўчастку, дзе спрацавала «схема 000-179». ВІДЭА, ФОТА
А 20 гадзіне 18 лютага завяршылася галасаваньне на выбарах у мясцовыя саветы. Свабода вяла жывую трансьляцыю з аднаго з трох участкаў, на якіх, дапісаўшы ў свой пашпарт алоўкам лічбы 000-179, прагаласаваў актывіст арганізацыі «Дзея» Дзяніс Краўчук.
Прах Язэпа Барэйкі вярнуўся на радзіму
16 лютага на могілках вёскі Гірстуны Глыбоцкага раёну адбылося пахаваньне праху журналіста і гісторыка Віктара Сінкевіча — у маладосьці актывіста СБМ, вэтэрана арміі Андэрса, героя бітвы пад Монтэ-Касіна.
«Фальсыфікуюць усе. Чаму вінаватыя толькі настаўнікі?» Ганна Севярынец спрачаецца з Аляксандрам Фядутам
Ці можна агулам абвінавачваць настаўнікаў у фальсыфікацыі выбараў? Чаму настаўнікам, сябрам выбарчых камісій ня сорамна за фальсыфікацыі? Ці трэба патрабаваць ад настаўніка быць маральнымі аўтарытэтам у грамадзтве? Пра ролю і адказнасьць настаўнікаў у фальсыфікацыях выбараў спрачаюцца настаўніца і пісьменьніца Ганна Севярынец і былы настаўнік, літаратуразнаўца і палітоляг Аляксандар Фядута.
Узьвядзеньне радавой сядзібы Напалеона Орды пераўтварылася ў даўгабуд
Амаль паўстагодзьдзя доўжыцца вяртаньне імя Напалеона Орды на яго малой радзіме ў Янаўскім (Іванаўскім) раёне. Тут, на Берасьцейшчыне, у вёсцы Варацэвічы знаходзілася радавая сядзіба Ордаў. Тут прайшло і дзяцінства слыннага мастака і кампазытара.
Самі вінаватыя: Мінадукацыі адказала на пэтыцыю аб дыскрымінацыі беларускамоўных дзяцей
Прадстаўніца Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна на прэс-канфэрэнцыі 19 лютага расказала пра сваё бачаньне прычынаў малой колькасьці беларускамоўных дзіцячых садкоў.
Быў палітвязьнем, пераклаў Эвангельле. 10 фактаў пра сьвятара Гадлеўскага з новай кнігі
Горадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч напісаў кнігу «Вінцэнт Гадлеўскі. Насуперак часу» — пра легендарнага беларускага сьвятара, заснавальніка беларускага хрысьціянска-дэмакратычнага руху, грамадзкага дзеяча пачатку мінулага стагодзьдзя. Выданьне адкрывае сэрыю дакумэнтальных біяграфій, якую задумала выдавецтва «Янушкевіч». Свабода пагутарыла з аўтарам, каб выбраць дзесяць малавядомых фактаў пра Вінцэнта Гадлеўскага са сьвежай кнігі.
Падарожжа ў БНР (1). Пачаткі беларускага нацыянальнага варушэньня
Сяргей Шупа запрашае далучыцца да ягонага «Падарожжа ў БНР». Так называецца кніга, якую ён вызначыў як архіўны раман, прысьвечаная 100-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай рэспублікі. Кожны дзень на працягу месяца мы будзем публікаваць старонкі гэтай кнігі.
На Берасьцейшчыне зь нетраў возера паднялі вайсковы рыштунак часоў ВКЛ. ФОТА і ВІДЭА
Экспэдыцыя супрацоўнікаў Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук разам з дайвінг-цэнтрам «Марскі пэгас» працавала на месцы старажытнай умацаванай рэзыдэнцыі магнатаў Вішнявецкіх у вёсцы Жа́бер Драгічынскага раёну. Замак Вішнявецкіх у Жаберы — роўны па магутнасьці і багацьці палацу Радзівілаў у Нясьвіжы — быў зруйнаваны войскамі Карла ХІІ у 1706 годзе, падчас Паўночнай вайны.
10 падкастаў Свабоды, якія нельга прапусьціць
Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу. Падпісвайцеся на Падкасты Свабоды.
Вучыцца на роднай мове. 8 фактаў пра беларускія школы
21 лютага ў сьвеце адзначаецца дзень роднай мовы. Падчас апошняга перапісу насельніцтва (2009 год) роднай мовай беларускую назвалі 53,2% насельніцтва краіны. Асноўнай мовай зносінаў 70% назвалі расейскую. У Беларусі жыве 140 нацыянальнасьцяў і народнасьцяў, і многія зь іх роднай мовай лічаць менавіта нацыянальную — украінскую, расейскую, літоўскую, польскую. Ці ёсьць у Беларусі магчымасьць вучыцца на роднай мове?
«Навіны даведваліся з крыжаванак». Былы спэцназавец з Мар’інай Горкі правёў 6,5 года ў палоне ў Лібіі
Вячаславу Качуру было 57 гадоў, калі ён чарговым разам прыехаў у Трыпалі працаваць аўтамэханікам у жніўні 2011-га. І ўжо празь месяц беларус трапіў у палон. У няволі ён правёў 6,5 года. Кажа, што вызвалілі яго толькі дзякуючы Лукашэнку і Кадыраву. Праз два тыдні, як Вячаслаў вярнуўся ў Мар’іну Горку, Свабода зь ім сустрэлася.
Расслабцеся! Часам карысна нічога не рабіць
Ці прачынаецеся вы стомленым? Ці правяраеце электронную пошту, перш чым устаць? Ці прапускаеце сьняданак, каб пасьпець на працу? Ці абедаеце на сваім працоўным месцы? Ці пераседжваеце на працы звыш нормы? Для шмат каго такія тэмп і рэаліі зьяўляюцца нормай, піша на сайце газэты The New York Times амэрыканскі журналіст і пісьменьнік, заснавальнік і кіраўнік кампаніі The Energy Project Тоні Шварц і робіць парадаксальную выснову, што каб зрабіць больш, трэба часам рабіць менш.