«У пратаколе чыста мэханічная памылка». Старшыня камісіі тлумачыць, чаму лічбы не сыходзяцца

Your browser doesn’t support HTML5

На ўчастку № 73 у пратаколе, які вывесілі перад назіральнікамі і журналістамі, не сышліся лічбы колькасьці выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні, з сумай выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова, дома і ў дзень галасаваньня на ўчастку. Старшыня камісіі патлумачыла Свабодзе, што гэта ўсяго толькі «чалавечы фактар».

«Пасьля вашага сыходу, калі я села ў машыну. я ўбачыла памылку ў выніковым пратаколе, — сказала Свабодзе Людміла Фёдарава. — Памылка чыста мэханічная. Чыста мэханічная, калі пераносілі з асноўнага пратаколу ў гэты. Я сама яе ўжо потым... Але ўжо вывесіла, разумееце. Дзьве гадзіны вы ж мяне пад напругай трымалі (вялі онлайн-трансьляцыю. — РС)».

Юрысты кажуць, што такія памылкі даюць падставы да пераліку галасоў на ўчастку, калі кандыдаты зьвернуцца ў вышэйшую камісію.

21 лютага грамадзкі актывіст Дзяніс Краўчук, які падчас датэрміновага галасаваньня прагаласаваў на трох розных участках Менску (у тым ліку на ўчастку № 73) бязь менскай рэгістрацыі, зьвярнуўся ў Сьледчы камітэт з просьбай правесьці праверку дзеяньняў участковых выбарчых камісій.

Як лічылі галасы на ўчастку #000-179