Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашае вучняў 7–9 клясаў на дадатковыя бясплатныя заняткі па гуманітарных дысцыплінах — беларускай мове, археалёгіі і гісторыі Беларусі.
Цягам месяца займацца зь дзецьмі будуць вядомыя ў краіне выкладчыкі і навукоўцы.
Арганізацыйны сход з навучэнцамі і іх бацькамі, а таксама знаёмства з настаўнікамі адбудзецца 1 сакавіка на менскай сядзібе ТБМ (вуліца Румянцава, 13). Пачатак у 17.30.