Эдуарда Пальчыса завочна аштрафавалі за паход у барбэршоп «Чэкіст»

Эдуард Пальчыс, архіўнае фота

Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў блогера Эдуарда Пальчыса вінаватым у дробным хуліганстве падчас наведваньня барбэршопу «Чэкіст» 9 студзеня.

Пальчыса судзіў Іван Касьцян, супраць яго сьведчылі тыя ж асобы, якія сьведчылі супраць актывіста Зьмітра Дашкевіча, — заснавальнікі барбэршопу «Чэксіт» Алег Кот і Ільля Мятліцкі. Алег Кот, які напісаў заяву ў міліцыю на Дашкевіча і Пальчыса, ад размовы з карэспандэнтам Свабоды адмовіўся. У судзе цырульнік Кот казаў, што праз інцыдэнт у яго «быў павышаны ціск».

Раней суд таксама завочна аштрафаваў на 30 базавых велічынь сустаршыню «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча.

Пратэст каля барбэршопа «Чэкіст» у Менску. ФОТА, ВІДЭА