У Іране пацярпеў крушэньне самалёт ATR 72, на борце якога, паводле папярэдніх дадзеных, было 60 пасажыраў і 6 чальцоў экіпажу, паведамляе Daily Sabah.
Самалёт належаў авіякампаніі Aseman Airlines. Ён выконваў рэйс з Тэгерану ў горад Ясуй, разьмешчаны на паўднёвым захадзе краіны.
Катастрофа адбылася ў гарах у цэнтральнай часткі Ірану. Самалёт упаў каля горада Семіром у правінцыі Ісфахан.