У Менску перапахавалі прах Магдалены Радзівіл. ФОТА з урачыстасьці


Магдалена Радзівіл памерла ў Швайцарыі ў 1945 годзе. Да 2017 года яна была пахаваная на могілках горада Фрыбур. У ліпені 2017 году ўрну з прахам прывезьлі ў Беларусь

Прадстаўнікі сям'і (зьлева направа) у касьцёле Сьвятога Роха: Мацей Радзівіл, Мікалай Радзівіл, Адам Замойскі, Марылена Замойская

Дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юры Касабуцкі узначаліў пахавальную цырымонію
Праўнукі Магдалены Радзівіл – Марылена і Адам Замойскія – занесьлі ўрну з прахам у адмысловую нішу ў касьцёле
Адам Замойскі зьмяшчае ўрну з прахам у нішу касьцёла. Справа — Юры Санько, пробашч касьцёла Сьвятога Роха
Подпісы на шыльдзе выкананыя на беларускай лацінкцы
Да апошняга часу разглядаліся чатыры верагодныя месцы пахаваньня парэшткаў Магдалены Радзівіл. У сьнежні 2017 года была канчаткова вырашана, што прах беларускай мэцэнаткі будзе пахаваны ў касьцёле Сьвятога Роха