Чалавек прагаласаваў на двух участках у Менску. І ў яго атрымалася. ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Чалавек прагаласаваў на двух участках у Менску. І ў яго атрымалася

Хлопец запісаў на камэру мабільнага тэлефону, як прагаласаваў на двух выбарчых участках у Менску - у школах №185 і №201. На другім выбарчым участку ён пацікавіўся ў старшыні камісіі, ці законна гэта, што яму выдалі бюлетэнь для галасаваньня, калі ён ня мае менскай рэгістрацыі.

Актывіст грамадзкага руху «Дзея»​ Дзяніс Краўчук, пабачыў у інтэрнэце паведамленьне пра тое, што адміністрацыі навучальных устаноў прастаўляе алоўкам студэнтам у пашпарт пэўныя лічбы і пасьля ўладальнікі такіх пашпартаоў ходзяць па некалькіх участках і галасуюць на іх.

Дзяніс паставіў сабе лічбы 000-179 і таксама паспрабаваў прагаласаваць на двух выбарчых участках у менскіх школах, фіксуючы гэта на камэру мабільнага тэлефона.