Сацыяльныя сеткі Facebook і Twitter недастатковым чынам, паводле Эўракамісіі, выконваюць правілы Эўразьвязу аб абароне карыстальнікаў.
Пра гэта паведамляе агенцтва DPA са спасылкай на дакумэнт Эўрапейскай камісіі. Чакаецца, што ён будзе апублікаваны сёньня.
Эўракамісія адзначае, што Twitter, як і раней, зьмяняе свае ўмовы для карыстальнікаў і не інфармуе пра гэта. Facebook без апавяшчэньня карыстальнікаў выдаляе загружаны імі кантэнт, гаворыцца ў дакумэнце.
Удакладняецца, што Эўракамісія ня можа накладаць штрафы ў выпадку парушэньняў, бо абарона правоў спажыўцоў знаходзіцца ў кампэтэнцыі нацыянальных уладаў краін ЭЗ.
У Брусэлі таксама адзначылі зьмены, якія кіраўнікі амэрыканскіх кампаній ўнесьлі паводле патрабаваньняў Эўразьвязу. У прыватнасьці, карыстальнікі цяпер могуць зьвяртацца ў суд на на сацыяльную сетку ў сваіх краінах, а не ў ЗША. Акрамя таго, Facebook і Twitter цяпер пазначаюць рэкляму і спонсарскія матэрыялы, як таго патрабуе эўрапейскае заканадаўства.
Эўракамісія заклікала Facebook, Twitter і Google Plus прывесьці свае стандарты працы са спажыўцамі ў адпаведнасьць з правіламі ЭЗ. На сёньняшні дзень усе неабходныя зьмены прынятыя толькі ў Google Plus, адзначае DPA.