У сярэдняй школе Марджары Стоўнмэн Даглас у горадзе Парклэнд, штат Флорыда, адбылася страляніна. Невядомы адкрыў агонь і пасьпеў забіў некалькі чалавек, перш чым быў затрыманы паліцыяй, паведамляе Reuters.
Шэраг мясцовых СМІ сьцьвярджаюць, што лік параненых дасягае 50-ці. Незалежнага пацьверджаньня гэтых дадзеных няма. Да будынка школы сьцягнутыя шматлікія машыны паліцыі і хуткай дапамогі.