12 лютага на першым пасяджэньні суду беларус Юры Палітыка, якога абвінавачваюць у шпіянажы, запатрабаваў перакладніка на беларускую мову.
Праз гэта суд адклалі на суткі. 13 студзеня стала вядома, што перакладнік будзе расейскамоўны. Суд матываваў сваё рашэньне тым, што ў Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы, а абвінавачаны разумее расейскую.
Юры Палітыка працягвае адказваць на пытаньні суду па-беларуску.
Беларуса Юрыя Палітыку затрымалі ў чэрвені ў Чарнігаве праз падазрэньне ў зборы сакрэтнай інфармацыі на карысьць замежнай дзяржавы.
Яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці або безь яе. Падчас першага паседжаньня ён запатрабаваў перакладніка на беларускую мову.