Беларускую спартоўку Марыну Зуеву дыскваліфікавалі са спаборніцтваў па канькабежным спорце на дыстанцыі 1500 мэтраў, піша TUT.BY.
Зуева перамагла ў забегу кітаянку Жуйнін Цянь. Аднак пасьля фінішу судзьдзі ўбачылі парушэньне з боку беларускай спартоўкі.
У момант зьмены дарожак спартоўкі сутыкнуліся, але працягнулі бег. Вінаватай у сутыкненьні судзьдзі назвалі Зуеву і дыскваліфікавалі яе за парушэньне правіл зьмены дарожак.
Раней Зуева заняла 11 месцы ў бегу на 3000 мэтраў.