Коўдра за 600 даляраў: як працуюць увішныя гандлёвыя фірмы

Your browser doesn’t support HTML5

Інвалід І групы з Жодзіна Віктар Акуневіч апынуўся ў судзе, бо ня змог выплаціць грошы за коўдры. Гарадзенскае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Вэлмак плюс» прадала жодзінцу камплект пасьцельных рэчаў агульным коштам 1200 рублёў, альбо 600 даляраў.