Пад Масквою разьбіўся пасажырскі самалёт. На борце быў 71 чалавек

Ан-148, Саратаўскія авіялініі

Пасажырскі самалёт Ан-148, які выконваў рэйс з Масквы ў Орск, разьбіўся ў пад Масквою.

​На борце самалёта знаходзілася 65 пасажыраў і шэсьць чальцоў экіпажа.

«Як мяркуецца самалёт разьбіўся ў раёне вёскі Аргунава.
Шанцаў выжыць у чальцоў экіпажа і пасажыраў не было», - сказала крыніца агенцтва Інтэрфакс.

Паводле крыніцы, менш як празь 10 хвілінаў пасьля вылету з аэрапорту «Дамадзедава» самалёт саратаўскіх авіялініяз зьнік з экранаў радараў, сувязь з экіпажам прапала.

Самалёт, як паведамляе Інтэрфакс, эксплюатаваўся Саратаўскімі авіялініямі 8 гадоў.