44-гадовы беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч сышоў з дыстанцыі ў скіятлёне. Ён спыніўся ў самым пачатку гонкі — не дабраўся да адзнакі ў 4,63 кілямэтра.
Акрамя Далідовіча, пад беларускім сьцягам на скіятлёне выступілі Юры Астапенка і Міхаіл Сямёнаў, паведамляе «Пресссбол».
Беларускі лыжнік — самы «ўзроставы» удзельнік беларускай зборнай у Пхэнчхане. Гэта сёмая Алімпіяда Далідовіча.
Выйгралі скіятлён нарвэскія лыжнікі — яны занялі ўсе тры прыступкі п’едэсталу.