На зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане разыграны першы камплект мэдалёў. Прадстаўніцы Беларусі занялі 42-е і 46-е месца.
Паліна Сераносава прыехала да фінішу 42-ой, Юлія Ціханава — 46-ай. Абедзьве лыжніцы зьяўляюцца расейскімі легіянэрамі.
Колькі беларускіх удзельнікаў Алімпіяды ў Пхёнчхане нарадзіліся не ў Беларусі
У жаночым скіятлёне (7,5 км + 7,5 км) перамагла швэдка Шарлёт Каля, абагнаўшы нарвэжку Марыт Б’ёрген. Для Каллы гэта трэцяе алімпійскае золата. Трэцяй да фінішу прыехала Крыста Пярмякаскі, якая выступае пад сьцягам Фінляндыі.