Паводле прэзыдэнта Польшчы Дуды, Тарасэвіч ўзнагароджаны за «адчуваньне кантэксту часу і месца ў спалучэньні са сьцьверджаньнем беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці».
Пра гэта інфармуе сайт dzieje.pl.
Камітэт прэміі пад кіраўніцтвам прафэсара Анджэя Ратэрмунда заяваіў, што Лявон Тарасэвіч ўзнагароджваецца «за ўпартае прасоўваньне і абарону каштоўнасьцяў сьвету, адным зь дзеячоў якога ён сябе адчувае і якога ў значнай меры ўжо няма».
«Апроч жывапісу, другім сэнсам яго жыцьця зьяўляецца захаваньне і разьвіцьцё культурнай самабытнасьці беларусаў у Польшчы. Гэтая грамадзкая дзейнасьць выклікае сымпатыі... Лявон Тарасэвіч будуе трывалыя масты ўзаемаразуменьня для абароны агульнай польска-беларускай спадчыны», — сказаў старшыня камітэту прэміі.
Падчас цырымоніі ўзнагароджваньня ў Каралеўскім замку ў Варшаве быў зачытаны ліст ад прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды. Прэзыдэнт выказаў радасьць, што да шматлікіх узнагарод і тытулаў Лявона Тарасэвіча за ягоную творчасьць, а таксмама грамадзкую і культурную дзейнасьць цяпер дадалася яшчэ адна, якой ўзнагароджваюцца асобы, якія спрычыніліся да захаваньня і абароны польскай культуры.
Прэмія імя прафэсара Гейштара ўручаецца фондам Кронэнбэрга ад 1999 году. Сярод яе ляўрэатаў Эльжбета і Кшыштаф Пэндэрэцкія, Анджэй Вайда і Норман Дэйвіс.