Разьвітаньне з народным артыстам Беларусі Генадзем Гарбукам пачалося ў Купалаўскім тэатры.
Народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук будзе пахаваны на Алеі зорак на Ўсходніх могілках.
Вянок памяці. Генадзь Гарбук
Памёр народны артыст Беларусі і актор Купалаўскага тэатру Генадзь Гарбук
Народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук памёр 7 лютага ў Менску ва ўзросьце 83 гады.Ён будзе пахаваны на Алеі зорак на Ўсходніх могілках. Генадзь Гарбук нарадзіўся 24 ліпеня 1934 году ў вёсцы Глыбачка Вушацкага раёну Віцебскай вобласьці. У 1958 годзе скончыў тэатральна-мастацкі інстытут, пачынаў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску.