22-гадовы вазочнік-саначнік Вадзім Ліпінскі едзе на Паралімпіяду. Перад адлётам на зборы ён паказаў, як праходзіць яго дзень у Менску, і расказаў пра свой лёс.
У Вадзіма ад нараджэньня двухбаковая дысплязія тазасьцегнавога сустава. Маці падпісала адмову яшчэ ў радзільні. Больш чым праз 10 гадоў Вадзім разам з выхавальнікамі знайшоў сваіх біялягічных бацькоў і цяпер час ад часу іх наведвае.
Ён лічыць, што пасьля ўдзелу ў Паралімпіядзе зможа разьлічваць на ўласную кватэру, куды зьбіраецца запрасіць у госьці тату і маму і паказаць ім Менск.