Аўтамабіль «Тэсла», запушчаны да Марса з дапамогай ракеты-носьбіта Falcon Heavy, ня выйдзе на зададзеную арбіту.
Як паведаміў кіраўнік SpaceX Ілона Маск, машына ляціць у бок пояса астэроідаў.
Запуск Falcon Heavy — першай цяжкай ракеты-носьбіта SpaceX — адбыўся 6 лютага з мыса Канавэрал. Чакалася, што ўсе тры паскаральнікі пасьля запуску ракеты вернуцца на Зямлю для далейшага выкарыстаньня.
Аднак пасьпяховую пасадку зрабілі толькі два разгонныя апараты, трэці ж зваліўся побач з плывучай плятформай у Атлянтычным акіяне з прычыну недахопу паліва.
Палет Falcon Heavy быў дэманстрацыйным. Галоўная мэта касьмічнай праграмы Ілана Маска — пілятаваныя палёты на Марс.