Ордэр на арышт заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа пакінулі ў сіле

Джуліян Асанж, травень 1917

Суд у Лёндане пакінуў у сіле ордэр на арышт заснавальніка сайту WikiLeaks Джуліяна Асанжа. Абарона прасіла яго адмяніць, паколькі Асанжа больш не шукаюць для допыту ўлады Швэцыі.

Брытанскі суд санкцыянаваў арышт пасьля таго, як Асанж парушыў умовы вызваленьня пад заклад у 2012 годзе. Заснавальнік WikiLeaks спрабаваў пазьбегнуць экстрадыцыі ў Швэцыю, дзе супраць яго была адкрытая крымінальная справа аб згвалтаваньні і сэксуальных дамаганьнях. Больш за пяць гадоў ён хаваецца ў эквадорскай амбасадзе ў Лёндане.

У 2017 годзе Асанж атрымаў грамадзянства Эквадору, але ўлады Вялікабрытаніі адмовіліся даць яму дыпляматычны статус, каб пакінуць краіну. У леташнім траўні справа Асанжа ў Швэцыі была закрытая. Тым ня менш брытанская паліцыя абяцала затрымаць яго за парушэньне мясцовых законаў, калі ён пакіне тэрыторыю амбасады. Заснавальнік WikiLeaks асьцерагаецца, што яго могуць выдаць у ЗША, дзе яго вінавацяць у разгалошваньні сакрэтнай інфармацыі.

Гілары Клінтан: WikiLeaks — памагаты расейскай выведкі