Польская чыгунка ўвяла бясплатныя квіткі для былых антыкамуністаў

Польская чыгунка ў Сілезіі на поўдні краіны ўвяла бясплатны праезд для рэпрэсаваных па палітычных прычынах у часы ПНР, паведамляе Радыё Польшча.

З такой ініцыятывай выступіла чалец рэгіянальнай рады Сілескага ваяводзтва Анэля Яна. Раней перавозчык прапаноўваў той жа групе грамадзян зьніжкі на квіткі ў памеры 50%.

Каб скарыстацца магчымасьцю бясплатнага праезду пасажыр павінен прадставіць пасьведчаньне дзеяча антыкамуністычнай апазыцыі або асобы, рэпрэсаванай па палітычных прычынах. Як мяркуецца, бясплатным праездам скарыстаецца ад 400 да 600 чалавек.