Пра гэта Польскаму радыё паведаміў генэральны дырэктар Дзяржаўнай лясной гаспадаркі Польшчы Анджэй Канечны.
Канечны паведаміў, што на распрацоўку праграмы разьвіцьця Белавескай пушчы спатрэбіцца ад трох да пяці гадоў. Для гэтага будзе створаная спэцыяльная група, якая зоймецца складаньнем пляна аховы пушчы. У гэтую групу ўвойдуць эколягі, лесьнікі і прадстаўнікі мясцовай грамадзкасці.
«Мы хочам правесьці цэлы шэраг кансультацый, але для таго каб яны былі мірнымі і выніковымі, спачатку будуць адбывацца сустрэчы асобна ў кожнай групе спэцыялістаў. Мы хочам выявіць агульныя пазыцыі. Тады можна будзе сустрэцца ў больш шырокім коле з прадстаўнікамі ўсіх гэтых груп, каб абмеркаваць і выпрацаваць кампрамісны кірунак і рашэньне», — сказаў генеральны дырэктар «Дзяржаўных лясоў».
Паводле чыноўніка, падрыхтоўка сумеснага зь Беларусьсю трансгранічнага пляну кіраваньня Белавескай пушчай вядзецца з 2016 году.
Белавеская пушча зьяўляецца аб’ектам Сусьветнай спадчыны UNESCO.