«Мы не задаволеныя апошнім рашэньнем, абмяркоўвалі яго ўчора і сёньня, — заявіў 4 лютага на прэс-канфэрэнцыі ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане Томас Бах, якога цытуюць навінныя агенцтвы. — Лічым, што рашэньне даказвае неабходнасьць ўнутраных рэформаў у структуры CAS».
Пры канцы тыдня Арбітражны спартыўны суд са штаб-кватэрай у Лязане апраўдаў 28 расейскіх спартоўцаў, якія раней былі абвінавачаня ў парушэнні антыдопінгавага заканадаўства, і дазволіў ім выступаць на ХХІІІ зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане. У дачыненьні яшчэ да 11 атлетаў вынеса рашэньне аб замене пажыцьцёвай забароны на занятак спортам на пропуск аднаго алімпійскага цыклю.
З-за гэтага беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч не атрымае бронзавы мэдаль Сочы-2014 у маратоне на 50 кілямэтраў. Адпачатку расейцы Максім Вылягжанін і Андрэй Лягкоў рашэньнем МАК былі прызнаныя вінаватымі ў парушэньні антыдопінгавых правілаў.
Іх вынікі анулявалі, золата аўтаматычна мусіла перайсьці да расейца Ільлі Чарнавусава, срэбра — да нарвежца Марціна Ёнсруда, бронза — да беларуса Сяргея Далідовіча. Пасьля таго, як суд апраўдаў Вылягжаніна і Лягкова, Далідовіч зноў адсунуўся на першапачатковую пятую пазыцыю.
Міжнародны алімпійскі камітэт і Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва пасьля атрыманьня матываванай часткі прысуду маюцца абскардзіць вэрдыкт арбітражу ў Швайцарскім трыбунале.