У Маскве журналісты Сванідзэ і Шаўчэнка пабіліся ў жывым эфіры, абмяркоўваючы Сталіна. ВІДЭА

Мікалай Сванідзэ, архіўнае фота

Журналісты Максім Шаўчэнка і Мікалай Сванідзэ пабіліся падчас прамога эфіру на радыёстанцыі «Комсомольская правда».

Відэа апублікавана на YouTube-канале радыёстанцыі.

Адзначаецца, што апанэнты абмяркоўвалі пытаньне «Ці зьяўляецца сталінізм хваробай, якую трэба лячыць».

Шаўчэнка заявіў, што Сванідзэ «плюе на магілы» савецкіх салдат. У адказ на гэта Сванідзэ назваў яго «мярзотнікам» і заявіў, што яму трэба «даць па мордзе». Пасьля гэтага паміж чальцамі Савету правоў чалавека пры прэзыдэнце Расеі пачалася бойка.