«Для Ўкраіны гэта вельмі важная падзея, таму што пасьля татальнага раззбраеньня ўкраінскай арміі, якое адбылося пасьля падпісаньня Будапэшцкага мэмарандуму, на ўзбраеньні не заставалася ніводнай крылатай ракеты», — сказаў Аляксандар Турчынаў.
Паводле яго, на выпрабаваньнях правяраліся лётныя характарыстыкі і праца сыстэм ракеты. Гэта цалкам украінская распрацоўка, якая ажыцьцяўляецца канструктарамі дзяржаўнага прадпрыемства ў супрацы зь іншымі дзяржаўнымі і прыватнымі прадпрыемствамі абаронна-прамысловага комплексу краіны.
Аляксандар Турчынаў сказаў таксама, што згодна з адпаведнай нацыянальнай праграмай плянуецца распрацаваць крылатыя ракеты марскога і паветранага базаваньня.
«Далёкасьць дзеяньня нашых крылатых ракет і іх баявое аснашчэньне не супярэчаць падпісаным Украінай міжнародным пагадненьням для такога віду зброі», — дадаў ён.