Рассельгаснагляд ад 31 студзеня 2018 году ўводзіць часовыя абмежаваньні на пастаўкі прадукцыі беларускай кампаніі «Бабушкина Крынка» на тэрыторыю Расеі.
Як паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду, прычынай абмежавальных мер стала выяўленьне ў сухім малацэ, якое пастаўляецца названай кампаніяй на тэрыторыю Расеі, антыбактэрыйнага прэпарату норфлаксацыну.
Аб першых выпадках выяўленьня небясьпечных для здароўя рэчываў у малочнай прадукцыі гэтай кампаніі Рассельгаснагляд інфармаваў кампэтэнтныя органы Беларусі раней, гаворыцца ў заяве. Папярэдняя заява была на сайце Рассельгаснагляду 27 студзеня.