Цягам апошніх некалькіх дзён тры вядучыя галяндзкія банкі і падаткавая служба краіны пацярпелі ад магутных кібэратак, якія заблякавалі доступ да вэб-сайтаў і банкаўскіх паслугаў онлайн.
Паводле паведамленьняў галяндзкіх СМІ 29 студзеня, ING, ABN Amro и Rabobank сталі ахвярамі сямі буйных кібэратак цягам апошняга тыдня, гэтак жа, як і падаткавая служба, сайт якой 29 студзеня быў закрыты.
Чыноўнікі ўсіх чатырох установаў заявілі, што хакерам не ўдалося атрымаць доступ да асабістых дадзеных кліентаў.
Кіраўнік антытэрарыстычных службаў Галяндыі Дзік Шуф адмовіўся камэнтаваць чуткі пра тое, што напад мог быць зьвязаны зь нядаўнімі паведамленьнямі СМІ аб тым, што галяндзкія спэцслужбы прадставілі ЗША важную інфармацыю ў расьсьледаваньні ўмяшаньня расейскіх хакераў у выбарчую кампанію ў ЗША.
Напярэдадні галяндзкая штодзённая газэта Volkskrant напісала, што амэрыканскія спэцслужбы даведаліся пра падрыхтоўку атак з боку групоўкі расейскіх хакераў Cozy Bear ад галяндзкай выведкі.